Пра гэта БелТА паведамілі ў РУП «Брэстэнерга».

Няшчасны выпадак адбыўся 27 ліпеня каля 17.00 недалёка ад Кобрына. 34-гадовы мужчына раскладзенай вудай на небяспечную адлегласць наблізіўся да дратоў лініі электраперадач. Побач знаходзіўся яго 5-гадовы сын.

Пацярпелыя шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне. Стан мужчыны ацэньваецца як цяжкі, хлопчыка — сярэдняй цяжкасці.

У «Брэстэнерга» падкрэслілі, што ў ахоўнай зоне ЛЭП лавіць рыбу катэгарычна забараняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0