Свята «Рыцары неба» да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый пройдзе 29 ліпеня ў Мінску, паведамілі БелТА арганізатары.

Святкаванне арганізуюць на некалькіх пляцоўках на набярэжнай Свіслачы. У праграме вальс БТР-80, паказальныя скачкі з парашутам, навучальны бой на вадзе і многае іншае.

Для гасцей будуць праводзіцца спартовыя конкурсы. Можна будзе паспаборнічаць у адцісканні, падцягванні, зборцы / разборцы аўтаматаў, у трапнасці ў ціры. Акрамя таго, каля Палаца спорту ў час свята можна ўбачыць выставу вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, зброі і рыштунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0