Лівень і шквалісты вецер абрынуўся на Стамбул. Першапачаткова паведамлялася пра двух пацярпелых, аднак лічба павялічылася да 10, з якіх двое ў цяжкім стане, паведамляюць інфармагенцтвы.
Маштаб разбурэнняў стыхіі ўражвае: вырваныя і паваленыя больш за 200 дрэваў, 88 будынкаў пазбавіліся дахаў, паваленыя вежавыя краны, абарваны драты трамвайных ліній. Падтопленыя станцыі метро і некалькі вуліц.
У прыгарадзе Стамбула Сіліўры пад ваду пайшлі ніжнія паверхі дамоў, сотні аўтамабіляў, частку машын знесла цячэннем. У адным з раёнаў абрынуўся мінарэт.
З абмежаваннямі працуюць аэрапорты Атацюрка і Сабіха Гекчэн, прызямленне 15 самалётаў з-за непагадзі перанесена на запасныя аэрадромы.
Парушаны рух праз тунэль пад Басфорам. Стамбул таксама пацярпеў ад магутнага ўдару стыхіі раней 18 ліпеня. Тады лівень стаў самым моцным за 9 гадоў назіранняў.