Адразу некалькі канфліктаў у піцейных установах былі зарэгістраваныя за мінулыя суткі ў Мінску, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Учора ў дзяжурную частку Цэнтральнага РУУС сталіцы паступіла паведамленне пра канфлікт кліента з адміністрацыяй аднаго з бараў на вул. Зыбіцкая. Міліцыянтам, якія прыбылі па выкліку, кліент бара, які стаў ініцыятарам канфлікту, растлумачыў, што раззлаваўся з-за няякаснага абслугоўвання: набытая ім шаурма аказалася халоднай. Пасля гутаркі супрацоўнікаў міліцыі з кліентам і адміністрацыяй канфлікт быў улагоджаны.

Праз некалькі гадзін паступіла паведамленне пра тое, што п'яны наведнік аднаго з бараў па праспекце Пераможцаў чапляецца да персанала і наведнікаў, правакуе і кідаецца ў бойку. Міліцыя затрымала 24-гадовага мінчука і даставілі ў РУУС, дзе на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства.

Яшчэ двое наведнікаў сталічнага бара на Кастрычніцкай плошчы не былі згодныя з выстаўленым рахункам і адмаўляліся сыходзіць. Пасля прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі канфлікт быў улагоджаны.

Па словах часовага выканаўцы абавязкаў па пасадзе начальніка міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўніка міліцыі Сяргея Драздова, такія паведамленні часта паступаюць у міліцыю. Найбольш распаўсюджаныя прычыны рознагалоссяў адміністрацыі ўстаноў і наведнікаў — незадаволенасць кліентаў якасцю паслуг, непрад'яўленне адміністрацыяй па патрабаванні кліента кнігі заўваг і прапаноў, ганебныя паводзіны кліентаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0