Як паведамлялася ўчора, званне самага багатага бізнэсоўца планеты ў Біла Гейтса адабраў заснавальнік інтэрнэт-рэтэйлера Amazon Джэф Безас.

Абысці Гейтса Безасу дазволіў рост акцый Amazon 27 ліпеня — на адкрыцці таргоў на біржы NASDAQ у чацвер паперы анлайн-рэтэйлера падаражэлі на 1,8%.

Аднак, як паведамляе profi-forex.org, да канца таргоў на біржы акцыі Аmazon пайшлі ўніз, і капітал Безаса апусціўся да 88,7 мільярда даляраў. Да таго моманту Гейтс таксама трохі страціў, але ўсё роўна вярнуў сабе першы радок, маючы ў актыве 89,8 мільярда даляраў.

Трэцім найбагацейшым чалавекам планеты з'яўляецца Амансіа Артэга з Іспаніі. Ва ўласніка сеткі крам адзення H&M, Mango, Bershka, Zara і іншых 83,5 мільярда даляраў.

Інвестар Уорэн Бафет займае чацвёртае месца. У яго 74,4 мільярда даляраў. 

Замыкае ТОП-5 найбагацейшых зямлянаў Марк Цукерберг. У заснавальніка сацыяльнай сеткі Facebook 70,9 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0