У Пінску ў сажалцы патануў падлетак, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін.

Няшчасны выпадак адбыўся 27 ліпеня прыкладна а 16.15. У сажалцы па вуліцы Дастаеўскага ў Пінску падчас купання патануў 15-гадовы мясцовы падлетак. Яго цела вынята з вады.

Па дадзеным факце праваахоўнікі праводзяць праверку.

Гэта другі выпадак гібелі дзяцей у сажалках за суткі. 27 ліпеня ў сажалцы ў Смаргоні патануў 11-гадовы хлопчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0