Міністр транспарту Германіі абвясціў, што адклікаюць 22 тысячы аўтамабіляў Porsche з-за таго, што на іх усталяванае нелегальнае праграмнае забеспячэнне для кантролю выкідаў.

Па словах чыноўніка, выдаткі за адкліканне 3-літровых аўто Cayenne панясе вытворца машын.

Аб адклiканнi аўто абвясцілі неўзабаве пасля таго, як Volkswagen, канцэрн, у склад якога ўваходзіць і Porsche, заявіў, што пераабсталюе яшчэ мільён сваіх дызельных аўто ў Германіі.

У 2015 годзе кампанія Volkswagen прызнала, што яе дызельныя машыны былі абсталяваныя прыладай для падробкі тэставання выкідаў.

Першыя абвінавачванні на адрас Porsche з'явіліся ў мінулым месяцы ў часопісе Der Spiegel.

Журналісты, спасылаючыся на крыніцу, сцвярджалі, што ў Porsche Cayenne ёсць спецыяльны «рэжым разагрэву», сапраўдная мэта існавання якога — дапамагчы аўтамабілю задаволіць заканадаўчыя патрабаванні па выкідах. Калі ж машына выязджае на складаны ўчастак дарогі, гэты рэжым адключаецца і выкіды растуць.

«Няма тлумачэння таго, чаму гэта абсталяванне аказалася на аўтамабілях», - заявіў міністр транспарту Германіі Аляксандр Добрындт у чацвер.

Ён таксама выказаў надзею, што Porsche мае дастаткова рэсурсаў, каб змяніць абсталяванне ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона.

Між тым Volkswagen прапануе пераабсталяваць 4 млн аўтамабіляў, што дазволіць істотна паменшыць іх выкіды.

На мінулым тыдні падраздзяленне гэтага канцэрна Audi заявіла, што бясплатна палепшыць праграмнае забеспячэнне на 850 тыс. дызельных аўто ў Еўропе.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?