Дажджы чакаюцца 29 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Па ўсходняй частцы рэспублікі прагназуюцца працяглыя моцныя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах — залевы. Вецер будзе паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы дасягнуць 14 м/с, днём месцамі — 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—20 градусаў цяпла, днём будзе плюс 20—26.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0