Завяршанае расследаванне крымінальнай справы аб забойстве мінчанкі Таццяны Курсевіч. Пра гэта паведаміла афицыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У канцы лістапада 2016 года з'явілася інфармацыя аб знікненні Таццяны Курсевіч, якая з сярэдзіны месяца не выходзіла на сувязь з сваякамі і сябрамі.

Праваахоўнікі ініцыявалі разбіральніцтва. Следчыя прыйшлі да высновы, што знікненне жанчыны мае крымінальны характар. Звесткі, атрыманыя ў часе першапачатковых следчых дзеянняў, паказвалі на дачыненне да здзяйснення злачынства сужыцеля жанчыны. Яго затрымалі. Ён спачатку адмаўляўся даваць паказанні, а ў далейшым сваімі версіямі спрабаваў заблытаць следчых.

Напрыклад, паводле адной з версій мужчыны смерць Таццяны Курсевіч мела негвалтоўны характар, а яе цела ён вывез за горад на аўтамабілі зніклай жанчыны, каб яго памылкова не западозрылі ў забойстве.

У выніку пошукавых мерапрыемстваў, у Маладзечне быў знойдзены аўтамабіль пацярпелай, а праз некаторы час і яе цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Таксама следства высветліла, што мужчына пасля забойства таемна выкраў маёмасць пацярпелай на суму 2,4 тысячы рублёў. Для ўтойвання слядоў злачынства таксама выкраў пашпарты забітай і яе сына, а таксама іх іншыя дакументы.

32-гадоваму мінчуку выстаўлена абвінавачанне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю, крадзяжы маёмасці і дакументаў.

Справа перададзеная пракурору для далейшага накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0