На перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Энгельса уначы сутыкнулася машына хуткай дапамогі і матацыкл «Хонда».
Кіроўца матацыкла выжыў, нават не атрымаў сур’ёзных траўмаў. Па папярэдняй інфармацыі, правілы парушыў матацыкліст — праехаў на чырвонае святло.