У невялічкай дзяржавае Ніўэ, што ў Ціхім акіяне, кожнаму маленькаму грамадзяніну далі па ноўтбуку, паведаміла AFP. Дзеля гэтага была створаная адмысловая дзяржаўная праграма. Цяпер ва ўсіх пяцісот дзетак ёсьць водаадпорныя ды ўдараўстойлівыя перанасныя кампутары зь бесправадным інтэрнэтам.

Аўтары ідэі з Масачусэтскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту спадзяваліся, што ўлады краін, якія сталі на шлях разьвіцьця, будуць радыя самі раздаваць дзецям танныя ноўтбукі. На справе нават маленечкую Ніўэ з паўтара тысячамі насельнікамі ўдалося кампутарызаваць толькі з дапамогай бізнэсоўцаў.

Ніўэ незалежная дзяржава з 1974 году. Назва краіны ў даслоўным перакладзе значыць «вось какосавая пальма». У Ніўэ ёсьць 13 вёсак, 13 дэпутатаў ва ўласным парлямэнце, партыя, аэрапорт, тэлерадыёкампанія, дамэн .nu, папулярны спаміж махляроў па ўсім сьвеце, футбольная каманда — і няма ВІЧу ды малярыі. Што праўда, у разы больш ніўэйцаў жыве ў Новай Зэляндыі, за дзьве с паловай тысячы кілямэтраў ад радзімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?