Паўночная Карэя правяла яшчэ адзін запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты, паведаміў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ.

Ракета была запушчаная ў 23:41 па паўночнакарэйскім часе (15:41 па Грынвічы) з правінцыі Чаганда на поўначы краіны, паведамляе ВВС са спасылкай на паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

У пачатку ліпеня Пхеньян заявіў, што ўпершыню правёў выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МБР).

Па словах галоўнага сакратара кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга, цяперашняя ракета ляцела каля 45 хвілін — даўжэй, чым МБР, пратэставаная раней.

Суга паведаміў, што яна ўпала ў моры, у выключнай эканамічнай зоне Японіі, але не ў тэрытарыяльных водах краіны.

Гэты запуск стаў чарговым у серыі выпрабаванняў, праведзеных насуперак рэзалюцыі ААН. Гэта ўжо чатырнаццатае выпрабаванне, праведзенае Паўночнай Карэяй у 2017 годзе.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэін склікаў экстраннае пасяджэнне савета бяспекі, перадае Yonhap.

Нягледзячы на выпрабаванні, эксперты мяркуюць, што Пхеньян ўсё яшчэ не валодае тэхналогіямі па стварэнні ядзернай боегалоўкі, якой можна было б абсталяваць ракету далёкага дзеяння такім чынам, каб яна дасягнула цэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?