У сталіцы Фінляндыі мужчына за рулём легкавога аўтамабіля ўрэзаўся ў натоўп, піша ВВС. У выніку адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі былі параненыя, паведамляе фінская паліцыя.
Як паведамляецца ў твітары паліцыі Хельсінкі, чацвёра параненых знаходзяцца ў крытычным стане, яны дастаўленыя ў бальніцу.
Кіроўца затрыманы, ён аказаўся грамадзянінам Фінляндыі ва ўзросце калі 50 гадоў. Як паведамляе паліцыя, ён знаходзіўся ў стане ап'янення. Яго пакуль не дапытвалі.
0
0
0
0
0
0