Дэпутат Дзярждумы РФ Ігар Сухараў лічыць, што цяпер выдаткоўваць грошы на вайну ў Сірыі важней, чым на заробак лекарам.

Сёння ў эфіры «Эха Москвы» ён сказаў, што некалькі гадоў таму ахове здароўя выдзелілі вялікія грошы на мадэрнізацыю, але яшчэ рана даваць ацэнку яе вынікам. Дэпутат фракцыі «Адзіная Расія» падкрэсліў, што лічыць нелагічным кожны год выдзяляць велізарныя грошы на медыцыну. І нягледзячы на невялікія заробкі лекараў, цяпер неабходна ўкладвацца ў ваенную аперацыю ў Сірыі:

«Так, не хапае аўтамабіляў, так, не хапае людзей, якія працуюць на гэтай хуткай дапамозе, так — гэта вельмі цяжкая праца. Плата, скажам так, не адпавядае тым маральным і фізічным выдаткам, якія на сабе нясуць лекары. Я абсалютна з вамі згодны, для гэтага робіцца ўсё магчымае. Сірыя нам, напэўна, больш патрэбна сёння, чым заработныя платы. Але мы павінны разумець, навошта мы вядзём вайну ў Сірыі, навошта нам Міжземнае мора, то бок якія пагрозы ўтойваюць караблі, якія могуць зайсці ў Міжземнае мора, маючы крылатыя ракеты. Абраў Сірыю — хай прабачаць мне лекары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?