Свет4747

Бі-бі-сі зрабіла рэпартаж пра тое, што будзе, калі не стаць акцябронкам у Беларусі

«Патрыёты міжволі: што будзе, калі не стаць акцябронкам у Беларусі». Рэпартаж з такой назвай з'явіўся на сайце Рускай службы ВВС. Паведамляецца, што Беларусь — адзіная дзяржава на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль існуюць акцябраты, піянеры і нават падабенства камсамольцаў.

Па словах чыноўнікаў і некаторых бацькоў, толькі ў шэрагах юных ленінцаў дзеці здольныя навучыцца дабру, працавітасці і жыццю ў калектыве.

«Праз піянераў прывіваюцца навыкі, якія дапамагаюць быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны», — распавядае намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў. 

Аднак далёка не ўсім па душы гвалтоўны патрыятызм. Залічваюць у дзіцячыя арганізацыі па разнарадцы і адразу цэлымі спісамі. Настаўнікаў, якія спрабуюць пярэчыць гэтай практыцы і адмаўляюцца ціснуць на дзяцей, звычайна выганяюць з шэрагаў педагогаў. А самі дзеці намякаюць, што ў выпадку адмовы пад пагрозай можа апынуцца іх універсітэцкая будучыня.

Настаўніца, якая пажадала застацца неназванай, расказала, што ў школы прыходзяць лісты, дзе напісана, што не менш за палову вучняў мусяць увайсці ў арганізацыю. 

«Уладзіміра Ільіча Леніна забываць нельга, бо ён вельмі шмат зрабіў для піянерыі», — кажа школьніца з Жыткавічаў Паліна Сахарава. 

Рэпартаж падрыхтаваны ВВС у межах праекту «Рэвалюцыя-100», які прысвечаны ўгодкам Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі. 

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць