У польскім Уроцлаве прайшлі паўфінальныя баі па муай-тай у рамках Сусветных гульняў-2017.

Віталь Гуркоў. Архіўнае фота budzma.by.
Беларусу Віталю Гуркову супрацьстаяў амерыканец Трой Джонс.
У другім раўндзе Трой Джонс прапусціў ад беларуса ўдар каленам у галаву. Але здолеў працягнуць бой.
У трэцім раўндзе амерыканец яшчэ двойчы пабываў у накдаўне, пасля чаго рэферы спыніў бой, піша tribuna.com.
Напярэдадні Гуркоў перамог у чвэрцьфінале партугальца Дыёга Каладу, якому прайграў на хатнім чэмпіянаце свету.
У фінале Віталь Гуркоў сустрэнецца з украінцам Станіславам Пержаноўскім, які перамог чэмпіёна свету-2017 Івана Грыгор'ева.
На жаль, Гуркоў - адзіны беларус, які дайшоў да фіналу. Павел Дзялендзік (71 кг) і Мікіта Шостак (81 кг) сталі трэцімі.
Каментары