Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў пакет паправак да заканадаўства, якія забараняюць выкарыстанне сродкаў для абыходу блакаванняў. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.

Пакет паправак быў прыняты Дзярждумай РФ 21 ліпеня, а 25 ліпеня атрымаў ухвалу Савета Федэрацыі. Паводле паправак, ФСБ і МУС РФ атрымаюць паўнамоцтвы знаходзіць сэрвісы, якія дапамагаюць атрымліваць доступ да заблакаваных у Расіі сайтаў. У выпадку, калі ўладальнікі такіх сэрвісаў не закрыюць доступ да забароненай у Расеі інфармацыі, сэрвісы будуць заблакаваныя.

Забарона ананімайзераў, VPN і іншых сродкаў, якія дапамагаюць абыходзіць блакаванне сайтаў у Расіі, уступіць у сілу з лістапада 2017 года, паведамляе meduza.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0