Індыйскія вартавыя парадку канфіскавалі груз з 1,5 тонамі гераіну з карабля ў водах Аравійскага мора недалёка ад заходняга штата Гуджарат.

Кошт кантрабанды ацэньваецца у 550 000 000 даляраў ЗША, гаворыцца ў паведамленні індыйскіх памежнікаў.

Праз Індыю, якая мяжуе з Аўганістанам - найбуйнейшым у свеце вытворцам апіятаў, галоўнага інгрэдыента гераіну - пралягае маршрут кантрабанды гэтых наркотыкаў.

Паводле звестак упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, гераін правозяць вялікімі партыям на чаўнах праз Індыйскі акіян да ўсходняй і паўднёвай Афрыкі.

У самой Індыі існуе вялікая праблема з гераінавай залежнасцю ў паўночным штаце Пенджаб, які мяжуе з Пакістанам. Па дадзеных даследаванняў, больш як 860 000 мужчын у гэтым штаце ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў прымаюць тыя ці іншыя наркотыкі, а гераінавую залежнасць з іх маюць каля 53%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?