Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні «B-« з прагнозам «пазітыўны», паведамляе БелТА.

Агенцтва Fitch Ratings перагледзела прагноз доўгатэрміновых рэйтынгаў дэфолту эмітэнта (РДЭ) у замежнай і нацыянальнай валюце са стабільнага да пазітыўнага і пацвердзіла РДЭ на ўзроўні «B-«. Кароткатэрміновыя рэйтынгі ў замежнай і нацыянальнай валюце пацверджаны на ўзроўні «B», а краінавая столь - на ўзроўні «B-«.

Рэйтынг, які быў прысвоены ў канцы чэрвеня беларускім еўрааблігацыям, застаецца на ўзроўні «B-«. Сярод пазітыўных фактараў агенцтва назвала паляпшэнне доступу Беларусі да замежнага фінансавання і павелічэнне міжнародных рэзерваў.

Акрамя таго, Fitch адзначае станоўчы ўплыў на эканоміку дасягнення дамоўленасці з Расіяй па цэнах на газ. Fitch Ratings Inc. - амерыканская карпарацыя, якая нароўні са Standard & Poor's і Moody's уваходзіць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0