28 жніўня˙(не 22-га, як было памылкова пазначана ў абвестцы ў газэце) ў Горадні галоўны рэдактар Валер Булгакаў і журналіст Андрэй Пачобут прэзэнтуюць спэцыяльны, безь перабольшаньня ўнікальны нумар часопісу ARCHE, прысьвечаны Другой сусьветнай вайне. Нумар складаецца з невядомых беларускаму чытачу тэкстаў. Больш за 500 старонак вялікага фармату, больш за 200 ілюстрацый. Сустрэча адбудзецца на Будзённага, 48а, на сядзібе ТБШ. Пачатак а 18.30.
Разам з архэўцамі прыедзе Аляксандра Дынько, якая раскажа пра новыя выданьні «Кнігарні «НН».