Палякі – за амэрыканскі шчыт, але не на сваім панадворку.
Дзьве траціны жыхароў гораду Слупску выступаюць супраць разьмяшчэньня ў іх ваколіцах элемэнтаў амэрыканскага супрацьракетнага шчыта. Упершыню падобныя апытаньні былі праведзеныя амаль паўгоду таму, і з таго часу колькасьць праціўнікаў павялічылася.
Правесьці апытаньне даручыў Цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў у Слупску. Гэтая няўрадавая арганізацыя хацела праверыць, як вайна ў Грузіі ды факт падпісаньня польска-амэрыканскай дамоўленасьці адносна шчыта паўплывалі на стаўленьне мясцовых жыхароў да ідэі разьмяшчэньня па суседзтву амэрыканскай базы. 66% кажа ёй «не».
Зь іншага боку 60% цэлага польскага грамадзтва выказваецца за ўдзел краіны ў праекце будовы супрацьракетнага шчыта.
0
0
0
0
0
0