Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by
У цэнтры ўвагі цяперашняя ўборачная кампанія аказалася з-за ўплыву няўстойлівага надвор'я. Кантроль на найвышэйшым узроўні неабходны, бо вынік палявых работ «уплывае на стан эканамічнай і харчовай бяспекі дзяржавы», растлумачылі ў прэс-службе.
На нарадзе плануецца падрабязна абмеркаваць ход уборкі ўраджаю, у тым ліку падыходы па забеспячэнні максімальнай захаванасці прадукцыі, пытанні рэсурснага і тэхнічнага аснашчэння сельгасарганізацый. Пра стан спраў у рэгіёнах па жывой сувязі паведамяць іх кіраўнікі.
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
-
Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Каментары