Вось яшчэ пазытыўны вынік году: з 2 сьнежня беларуская праграма «Нямецкай хвалі» стала напалову беларускамоўнай. Дыктары так і кажуць: «на беларускай мове па просьбах слухачоў». Дзьвюхмоўны й сайт «Хвалі».
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў ужо паінфармаваў пасла Нямеччыны аб спыненьні байкоту станцыі. Беларуская праграма «Хвалі» гучыць штодня а 20.30. Дарэчы, яе пачалі трансьляваць таксама на сярэдніх хвалях, на частаце 1555 кГц.