У інтэрнэце з’явілася АЎДЫЯбібліятэка жаночых аргазмаў
Стваральніцы бібліятэкі лічаць, што сэксуальныя сцэны ў кіно ды порна даўно сфармавалі ў грамадстве няправільнае ўяўленне пра тое, як выглядае і гучыць жанчына ў ложку: людзі чакаюць ад партнёра нейкай тэатральшчыны і вельмі здзіўляюцца, калі гэтага не адбываецца.
Таму тое, што мы бачым, ці, дакладней, чуем — не што іншае, як асветніцкі праект, які «даследуе разнастайнасць жаночага задавальнення і змагаецца з міфамі пра сэксуальнае жыццё».
Кожны з вас можа паслухаць рэальныя жаночыя аргазмы ды дадаць свой трэк, каб зрабіць карцінку яшчэ больш поўнай.
КК
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ