Квадратны метр сонечнага даху абыйдзецца пакупніку ў 220 даляраў. Так, са звычайным шыферам не параўнаць, але з чарапіцай высокай якасці — цалкам. Ілан Маск патлумачыў невысокі кошт проста: вытворцы звычайных матэрыялаў для дахаў, як правіла, не аптымізуюць вытворчасць і дастаўку сваёй прадукцыі, што ў канчатковым выніку адбіваецца і на цане вырабаў. Панэлі для дахаў ад Tesla важаць амаль удвая менш, а гэта значыць, што і выдаткі на транспарціроўку сонечнай чарапіцы будуць менш. Іх устаноўка па гэтай жа прычыне будзе праходзіць хутчэй і прасцей.

Здабытую электрычнасць яшчэ трэба недзе захоўваць. Таму ўсім пакупнікам дахаў належыць набыць і батарэю Powerwall 2.0 =- яе можна інтэграваць у хатнюю электрасетку і эканоміць да 100% электрычнасці. Кошт батарэі — 6500 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0