Кіраўнік Facebook і адзін з найбагацейшых людзей у свеце Марк Цукерберг

Кіраўнік Facebook і адзін з найбагацейшых людзей у свеце Марк Цукерберг

У эксперыментальнай лабараторыі сацыяльнай сеткі тэстуюць дзве новыя прылады. Першая — аналаг разумных калонак, ужо даступных на рынку (накшталт Echo ад Amazon): з мікрафонам, дынамікамі і ўласным галасавым асістэнтам. Другое — вертыкальная падстаўка з сэнсарным экранам дыяганаллю ад 13 да 15 цаляў, як у ноўтбукаў. Яшчэ адна перавага — камера з шырокавугольным аб'ектывам. Гаджэт прызначаны для відэазванкоў.

Ад ідэі ўласнай платформы ў Facebook пакуль адмовіліся, таму калонкі працуюць на Android.

Свету абодва гаджэты пакажуць не раней, чым увесну 2018 года на канферэнцыі распрацоўнікаў F8. Найпростую версію ацэньваюць у $100 (напрыклад, за HomePod ад Apple просяць $350), а калонка з дысплеем абыйдзецца ў некалькі сотняў. Але ёсць верагоднасць, што бліжэй да рэлізу ад мадэлі без дысплея адмовяцца і засяродзяць сілы на рэкламе старэйшай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0