Аляксандр Лукашэнка даручыў параўнаць колькасць паломак айчыннай сельгастэхнікі і найлепшых замежных аналагаў. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БелТА.

«Чаму няякасную тэхніку прадаеце сельскай гаспадарцы?» - звярнуўся з пытаннем кіраўнік дзяржавы да віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі. Ён далажыў, што па выніках 2016-га і першай паловы 2017 года адзначана зніжэнне дэфектнасці тэхнікі, як гарантыйнай, так і постгарантыйнай.

Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што тэхнікі пад уборачную зрабілі ў дастатковай колькасці, але не ўсе камбайны аплачаныя.

«Таму праблема за гаспадаркамі, за абласцямі. Выкупляць трэба», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву МУС і Камітэта дзяржкантролю пачынаючы з 1 жніўня дакладваць пра выпадкі выхаду з ладу гарантыйнай тэхнікі.

«Не дай бог выйдзе гарантыйная тэхніка са строю - факты мне гэтыя ўсе далажыць па краіне. І не дай бог туды больш сутак не з'явіцца гарант», - папярэдзіў ён.

«Возьмем адмовы іх. Калі Сямашка на гэтым узроўні працуе, да яго прэтэнзій няма. Калі хоць на адну адзінку горш, хай наракаюць самі на сябе. Хопіць з імі цацкацца. За няякасную тэхніку адказвае персанальна Сямашка», - заявіў Лукашэнка.

Што датычыцца паставак вырабленай тэхнікі, кіраўнік дзяржавы даручыў аператыўна вырашыць гэтае пытанне. «Усю тэхніку, якая замоўлена, адправіць у гаспадаркі. Калі не аплачана - пад гарантыі губернатараў. … Што толку ад таго, што выраблены камбайны, і яны сёння стаяць на заводзе. Грошай няма … Ну, заўтра з'явяцца. А камбайны-то не патрэбныя будуць заўтра. Таму неадкладна адправіць пад гарантыі губернатараў і Кабякова (прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. - Заўвага. Рэдакцыі) па аплаце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0