Адключэнні электразабеспячэння ў сувязі з навальніцай адзначаюцца ў Мінскай і Віцебскай абласцях, паведамляе ДВА «Белэнерга» ў твітары.

«У сувязі з праходжаннем навальнічнага фронту адзначаныя адключэнні ў размеркавальных сетках у Мінскай і Віцебскай абласцях. Аднаўленне электразабеспячэння ідзе ў аператыўным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленні.

Актыўныя работы ў цяперашні час вядуцца ў Глыбоцкім і Мядзельскім раёнах, дадалі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0