У Мінску праца некаторых аўтобусных і тралейбусных маршрутаў зменіцца 12 і 13 жніўня ў сувязі з правядзеннем работ па асфальтаванні вул. В. Харужай і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту на ўчастку ад вул. Крапоткіна да вул. Чарвякова, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, рух тралейбуснага маршруту №40 арганізуецца з боку ДС «Паўднёвы-Захад» з рухам па вул. Куйбышава, В. Харужай, М. Багдановіча, пл. Бангалор, вул. Сурганава, Карастаянавай, назад — па вул. Карастаянавай, Сурганава, Куйбышава і далей па маршруце.

Рух аўтобуснага маршруту №38 арганізуецца па вул. Карастаянавай, Крапоткіна, В. Харужай, М. Багдановіча і далей па маршруце ў абодвух кірунках.

Праца тралейбуснага маршруту №22 адмяняецца.

Для кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту №922 «ДС Карастаянавай — ст. м. «Пл. Я. Коласа» з рухам па вул. Карастаянавай, Крапоткіна, В. Харужай у прамым кірунку, па вул. Чырвонай, пр. Машэрава, вул. Куйбышава, В. Харужай, Крапоткіна, Карастаянавай у зваротным. Таксама будзе павялічаная колькасць рухомага саставу на аўтобусным маршруце №38.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №19, 29, 59 (на ўчастку ад Камароўскага рынку да вул. Карастаянавай), а таксама №38 і №922.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0