Афіцыйна іх колькасць ацэньваецца спецыялістамі ў 70‑80 тыс.

Рэальна на ўліку знаходзіцца больш за 13 тыс. наркаманаў і таксікаманаў.
Прыблізна 3 тыс. праходзяць прымусовае лячэнне. За апошнія 10 гадоў колькасць нарказалежных у краіне павялічылася ў тры разы і цяпер складае 130 чалавек на 100 тыс. насельніцтва. Такія лічбы на прэс‑канферэнцыі 28 жніўня абнародаваў начальнік аддзела па наглядзе за следствам Генеральнай пракуратуры Уладзімір Марцаль.
Паводле яго слоў, штогод у Беларусі ўчыняецца 4‑6 тыс. злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

У першым паўгоддзі 2008 года іх зарэгістравана прыблізна 2 тыс., што прыкладна адпавядае паказчыку за аналагічны перыяд 2007 года. Значна актывізавалася праца па выяўленні і прыцягненні да адказнасці збытчыкаў наркотыкаў (раней больш увагі надавалася тым, хто набывае і ўжывае наркотыкі). Калі ў мінулыя гады было выяўлена 200‑300 такіх грамадзян, то ў першым паўгоддзі 2008 года ўжо прыблізна 800. Пры гэтым прадстаўнік Генпракуратуры са шкадаваннем канстатаваў, што ў гэтай масе пераважаюць дробныя збытчыкі.

За шэсць месяцаў 2008 года за злачынствы, звязаныя з абаротам наркотыкаў, распачата 1.018 крымінальных спраў у дачыненні да 1.187 абвінавачаных. За аналагічны перыяд 2007 года гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 1.172 і 1.134.

Шкадуе У.Марцаль таксама аб тым, што сёлета не абышлося без апраўдальных прыгавораў судоў пры разглядзе спраў гэтай катэгорыі. Апраўданы тры абвінавачаныя. Такія дзеянні судовых органаў прадстаўнік Генпракуратуры звязаў з непаўнатой расследавання, няякасным расследаваннем, парушэннямі, дапушчанымі пры зборы доказаў.

Незадавальненне Генпракуратуры выклікае і той факт, што выяўляюцца толькі адзінкавыя факты крадзяжоў наркатычных сродкаў у сістэме Міністэрства аховы здароўя, вельмі няшмат выяўляецца прытонаў для наркаманаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?