Беларусь можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек, самая галоўная задача краіны — павялічыць колькасць насельніцтва хоць бы да 15 мільёнаў.
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой заслухаў даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі.
«Беларусь можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек, — перакананы ён. — А самая галоўная наша задача, якую не мы, дык нашы дзеці павінны вырашыць, — 15 мільёнаў насельніцтва. Гэта эканамічная бяспека нашай краіны, моц нашай дзяржавы, а яна заўсёды ў людзях».
Лукашэнка заклікаў не толькі захаваць прырост насельніцтва, але і прымножыць гэтую дынаміку.
Адзначым, што насамрэч за паўгода колькасць жыхароў Беларусі скарацілася на 9 тысяч чалавек.
«Стварэнне ўмоў для стымулявання нараджальнасці, забеспячэнне людзей працай, рост іх дабрабыту — гэта асноўныя ўрадавыя задачы, задачы мясцовых органаў улады, якія трэба вырашаць. Вырашэнне гэтага сацыяльнага пытання — найжорсткая адказнасць любога чыноўніка», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
-
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
Каментары