"У БАТЭ шансаў на поспех няма, але Ліга чэмпіёнаў будзе добрай школай як для клуба, так і для ўсяго беларускага футбола. Гэта дазволіць прасунуцца наперад" — так пракаментаваў вынікі лёсавання групавога этапа ЛЧ галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге ў інтэрв'ю БелаПАН.

"Мы вельмі ганарымся тым, што будзем гуляць супраць мадрыдскага "Рэала", турынскага "Ювентуса" і пецярбургскага "Зеніта". Для нас гэта гістарычны момант.

Мы ўбачым гэтыя каманды ў сябе дома, і вельмі важна, каб на футбол прыйшло як мага больш гледачоў. Балельшчыкі розных клубаў — МТЗ-РІПА, "Дарыды", "Дынама" — павінны забыць пра канкурэнцыю і перажываць за БАТЭ — так, як перажывалі за нашу зборную на матчы з Аргенцінай", — заявіў Б.Штанге.

Як зазначыў трэнер, БАТЭ дамогся выдатнага поспеху, упершыню трапіўшы ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. "Матч у адказ з "Леўскі" трымаў у напружанні да апошняй хвіліны, і галоўным быў вынік, а не відовішчнасць футбола", — сказаў Б.Штанге.

Паводле яго слоў, БАТЭ ў групе будзе вельмі цяжка.
"У нацыянальнай зборнай мы можам гуляць на больш высокім узроўзні, бо маем гульцоў, якія выступаюць у вядучых еўрапейскіх клубах. Але мы павінны прыходзіць на стадыён і перажываць за нашу каманду", — падкрэсліў трэнер.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?