Ён, у прыватнасьці, сказаў,
"Мы паведамілі УЭФА, што максімальная цана на іх будзе раўняцца суме, эквівалентнай 30 тыс. рублям. Спадзяюся, што наша каманда здолее аб'яднаць заўзятараў, якія забюць стадыён [Дынама ў Менску] бітком".
Нагадаем, што ўчора прайшло лёсаваньне групавога турніру Лігі чэмпіёнаў.
БАТЭ трапіў у адну групу з мадрыдзкім "Рэалам", турынскім "Ювэнтусам", піцерскім "Зенітам".
"Рэал" і "Зеніт" - ў мінулым сэзоне сталі чэмпіёнамі сваёй краіне. "Ювэнтус" заняў трэцяе месца, але сэзон да гэтага "Старая Сіньёра" правяла ў сэрыі "В", куды была саслана па абвінавачаньні ў карупцыі ў футболе.
Чэмпіянаты Гішпаніі і Італіі стартуюць ужо заўтра. "Ювэнтус" у першым туры ў нядзелю згуляе з гасьцях зь "Фіярэнцінай" - яшчэ адным дэлегатам Італіі ў Лізе чэмпіёнаў.
"Рэал" у нядзелю згуляе ў гасьцях з "Дэпартыва".
А "Зеніт" ужо сёньня, у пятніцу" у Манака пазмагаецца з "Манчэстарам Юнайтэд" за Супэркубак Эўропы. У траўні піцерцы заваявалі Кубак УЭФА, а МЮ выйграў Лігу чэмпіёнаў.
***
Што да груповага турніру Лігі чэмпіёнаў.
У Менску БАТЭ згуляе 30 верасьня з "Ювэнтусам", 5 лістапала зь "Зенітам", 25 лістапада з "Рэалам".
А стартуе ў групавым турніры 17 верасьня матчам з "Рэалам" у Мадрыдзе.