Сьмерць напаткала яго раптоўна, каля бацькоўскае хаты ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Тут ён жыў цягам некалькіх апошніх год, трымаючы невялікую гаспадарку, якая сталася галоўным сродкам ягонага існаваньня, бо зь невялікае пэнсіі па інваліднасьці судовыя выканаўцы час ад часу вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы.

Ва Ўладзімера Плешчанкі было хворае сэрца. Але па некалькі разоў на тыдзень ён прыяжджаў у Віцебск і разам зь сябрамі ладзіў пікеты ля так званага “сіняга дому” – раздаваў улёткі ці проста стаяў пад бел-чырвон-белым сьцягам, выклікаючы ў кагосьці зь мінакоў цікаўнасьць ды павагу, а ў кагосьці – пагарду і неразуменьне... Яго ведаў у Віцебску ці ня кожны – незалежна ад пасадаў ды палітычных перакананьняў: ягоная постаць каля “сіняга дому” сталася знакавай для ўсіх віцяблянаў. Зь ім прыходзілі параіцца або паспрачацца, ягонага хворага сэрца хапала на ўсіх.

Сэрца Ўладзімера Плешчанкі спынілася на 57-м годзе жыцьця.

Радыё Свабода

Дасье пра дзейнасьць Уладзімера Плешчанкі сабраў і зьмясьціў у сваім блоґу mobiusz

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0