Сталі вядомыя самыя сэксуальныя часопісныя вокладкі ўсіх часоў па версііUS Magazine.

У спіс, у прыватнасці, трапіла актрыса Сафія Вергара, якая агалілася для нумара Women's Health за верасень 2017 года.

Таксама названыя акцёр Чарлі Ханэм, які упрыгожыў вокладку Men's Fitness (сакавік 2010-га), і спявачка Джанет Джэксан, якая распранулася для вокладкі Rolling Stone (верасень 1993-га).

Акрамя таго, у пералік уключаныя актрыса Кейт Хадсан, чыё адкрытае фота з'явілася на вокладцы InStyle у верасні 2001 года, спявачка Брытні Спірс, якая пазавала для нумара Rolling Stone за кастрычнік 2003 года, а таксама дызайнер Том Форд з актрысамі Кірай Найтлі і Скарлет Ёхансан, якія сталі зоркамі вокладкі Vanity Fair у сакавіку 2006 года.

Выданне адзначыла і актрысу Джэніфер Эністан, якая пазавала ў адным гальштуку для вокладкі GQ за студзень 2009-га. Не застаўся без увагі і здымак зорак серыяла «Сапраўдная кроў» Ханны Пакуін, Стывена Моера і Аляксандра Скарсгарда для нумара Rolling Stone за верасень 2010-га.

Нарэшце, у спіс патрапілі Мадонна для Vanity Fair Italia, Рыяна для GQ, Кім Кардаш'ян і Канье Уэст для L'Officiel Hommes, Бейонсе для Flaunt, Лэдзі Гага для V Magazine і іншыя зоркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0