Міхаіл Саакашвілі такім чынам пракамэнтаваў для «Вашынгтон Пост» учорашнія выказваньні Ўладзімера Пуціна, паведамляе Эхо Москвы.

У чацьвер расейскі прэм’ер выказаў падазрэньне, што канфлікт у Грузіі

справакаваў «нехта ў Злучаных Штатах» з мэтай павялічыць шанцы на посьпех у прэзыдэнцкай гонцы аднаму з кандыдатаў.

Пра гэта Пуцін заявіў у інтэрвію амэрыканскаму каналу Сі‑эн‑эн, не ўдакладніўшы пра каго з кандыдатаў ідзе гаворка.

Што праўда, гэта і ня важна, паколькі і Абама, і Макейн рэзка асудзілі дзеяньні Расеі ў Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0