ЗША пачалі працэс выхаду з Парыжскага пагаднення па клімаце, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Дзярждэпартамэнт краіны.

Дэлегацыя ЗША ў ААН паведаміла аб такім рашэнні дзяржавы генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрышу. Дзярждэпартамэнт адзначае, што краінай падтрымліваецца збалансаваны падыход да барацьбы з глабальным пацяпленнем, які прадугледжвае скарачэнне выкідаў з заахвочваннем эканамічнага росту і забеспячэннем энергетычнай бяспекі. Таксама ў ведамстве нагадалі словы прэзідэнта Дональда Трампа, які не выключыў вяртання ЗША ў лік краін — удзельніц пагаднення, але на асаблівых умовах.

Парыжскае пагадненне было прынятае 12 снежня 2015 года па выніках 21-й канферэнцыі Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Тады 195 удзельнікаў дамовіліся не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце да 2100 годзе больш чым на 2 градусы Цэльсія ў параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0