Фота тут і ніжэй: NASA

Фота тут і ніжэй: NASA

Запуск робата да суседняе планеты адбыўся 26 лістапада 2011 года, а мяккая пасадка была ажыццёўлена 6 жніўня 2012 года. «К'юрыёсіці» - самы вялікі і цяжкі планетаход, калі-небудзь створаны чалавекам: ён важыць 899 кг, даўжыня і шырыня машыны роўныя адпаведна 3 і 2,8 м.

Апарат перадаў на Зямлю вялікую колькасць навуковых звестак, важнасць якіх складана пераацаніць. Таксама было зроблена больш за 200 тыс. фотаздымкаў.

У 2020 годзе NASA плануе адправіць да Марса новы даследчы апарат, пабудаваны на аснове Curiosity. Робат будзе вывучаць даступнасць і прыдатнасць мясцовых рэсурсаў, у тым ліку кіслароду, для выкарыстання наступнымі пілатаванымі місіямі і магчымага пражывання людзей. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?