18-гадовы беларускі велагоншчык Віктар Панцялееў пасля ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі атрымаў цяжкія траўмы ў басейне гатэля, паведамляе «Прэсбол».

«У хлопца зламаныя чацвёрты, пяты і шосты пазванкі, пашкоджаны спінны мозг. Ён не страчваў прытомнасць, але аказаліся паралізаваныя ногі. Была зробленая аперацыя, і затым Віктар стаў дыхаць самастойна. Пакуль гаворка ідзе пра тое, каб захаваць хлопцу жыццё. Нядаўна прыйшла радасная навіна: Панцялееў упершыню адчуў ногі», — расказала доктар нацыянальнай каманды Валянціна Цярэшчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0