Пракуратура Украіны збіраецца выклікаць на допыт нямецкую тэхна-групу Scooter, якая прыехала з канцэртам на анэксаваны Расеяй паўвостраў Крым.

«Пракуратура накіруе запыты ў кампетэнтныя органы Германіі аб прадастаўленні міжнароднай прававой дапамогі, каб ажыццявіць допыт удзельнікаў гурта», — заявіла прэс-сакратар пракуратуры Аўтаномнай рэспублікі Крым Таццяна Ціхончык ц эфіры тэлеканала «112 Украіна».

Раней супраць музыкаў была распачатая крымінальная справа па артыкуле «Парушэнне парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе» Крымінальнага кодэкса Украіны.

Гурт адыграў канцэрт у Севастопалі на фестывалі ZBFest ў пятніцу, 4 жніўня.

«Scooter незаконна прыбылі ў Крым нягледзячы на нашы папярэджання. Шкада. Вельмі хутка нам давядзецца сапсаваць добры настрой Эйч Пі Бакстэру і кампаніі», - пракаментаваў навіны аб перамяшчэннях немцаў пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік у твітары.

Да выступу саліст калектыву Эйч Пі Бакстэра сцвярджаў, што група знаходзіцца па-за палітыкай.

«Вельмі апалітычна», — з сарказмам напісаў пасол Украіны ў Германіі, адзначыўшы, што Бакстэра сустрэлі ў аэрапорце тры расійскія федэральныя тэлеканалы.

Пасля канцэрта лідар нямецкага калектыву падзякаваў крымскім фанатам за падтрымку.

Крым быў анэксаваны Расеяй у 2014 годзе.

Тады ж Кіеў адкрыў спіс грамадзян Расеі, якім забаронены ўезд ва Украіну.

У яго ўвайшлі спевакі Іосіф Кабзон і Алег Газманаў, спявачка Лаліта Міляўская, акцёры Іван Ахлабысцін і Міхаіл Парэчанкаў, рэжысёр Мікіта Міхалкоў і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0