На мяжы з Літвой і Латвіяй чакаюць выезду больш за 550 фур, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.
А 12.00 6 жніўня, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе знаходзяцца 180 грузавых аўтамабіляў і 20 легкавых аўто, у «Беняконях» - 74 грузавікі і 13 легкавікоў, у «Катлоўцы» - 65 фур і 15 легкавых аўтамабіляў, у « Прывалцы «- 38 велікагрузаў.
На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску «Урбаны» сваёй чаргі чакаюць 120 фур і 25 легкавікоў, у «Грыгораўшчына» знаходзяцца яшчэ 85 грузавых аўто.
На мяжы з Польшчай і Украінай чэргаў няма.