Да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 7 жніўня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе - да плюс 19, днём будзе 19-25 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0