Урадавыя войскі Сірыі пры падтрымцы саюзных сіл атачылі найбуйнейшы аплот тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў правінцыі Хомс, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Армія і саюзныя сілы ўзялі ў атачэнне і сціскаюць кола вакол горада Ас-Сухна. Але ў горад пакуль не ўвайшлі, баі ідуць на ўскраінах, наступ працягваецца», - распавёў відавочца на месцы падзей.

Ас-Сухна з'яўляецца апошнім значным фарпостам ІД на шляху сірыйскай арміі да абложанага горада Дэйр-эз-Зор.

Дэйр-эз-Зор і вайсковы аэрадром за два кіламетры ад яго знаходзяцца ў поўным атачэнні тэрарыстаў больш за тры гады. Некалькі месяцаў таму баевікам удалося адрэзаць сувязь паміж байцамі арміі ў горадзе і авіябазай.

Нягледзячы на рэгулярныя атакі ІД з выкарыстаннем смяротнікаў і замініраваных аўтамабіляў, гарнізон Дэйр-эз-Зор працягвае ўтрымліваць пазіцыі і нават робіць контратакі. Харчаванне і боепрыпасы вайскоўцы і цывільныя атрымліваюць толькі з паветра. У адрозненне ад сітуацыі на авіябазе, у сам горад яшчэ могуць прылятаць верталёты з Камышлі, якія эвакуююць параненых і дастаўляюць прадметы першай неабходнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0