Праз тры дні пачнецца саміт Эўрасаюзу. На ім, сярод іншага, будзе разгледжаны расейска‑грузінскі канфлікт.

Падрыхтаваныя дзьве рэзалюцыі ў гэтай справе. Адну рэзалюцыю распрацавала Польшча, другую — Італія, перадае Эхо Москвы са спасылкай на Коммерсант.

Італія прапануе мяккую рэзалюцыю, якая прадугледжае вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Грузіі, у тым ліку Поці і буфэрных зон.
Апроч таго, Эўрасаюз можа запатрабаваць ад Расеі гарантый таго, што яе сёньняшняя палітыка ў дачыненьні да Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ня будзе ўжыта ў дачыненьні да іншых краін.
У польскай рэзалюцыі вядзецца гаворка пра ўвядзеньне фінансава‑эканамічных санкцый.
Калі будзе прыняты менавіта гэты варыянт, Брусэль парэкамэндуе буйному бізнэсу скараціць аб’ём фінансавых укладаньняў ў Расею і ўвесьці абмежаваньні на экспарт расейскай сталі, алюмінію і угнаеньняў. Крыніца, блізкая да Крамля, не выключае, што Эўрасаюз можа актывізаваць высілкі па дывэрсіфікацыі паставак электраэнэргіі ў Эўропу. Г.зн. затармозіць расейскія праекты будаўніцтва газаправодаў.

За выпрацоўку канчатковага варыянту рэзалюцыі адказвае Францыя, у прыватнасьці, кіраўнік МЗС Бэрнар Кушнер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0