Reuters.com

Reuters.com

Навукоўцы з Універсітэта Джорджа Вашынгтона ў ЗША прыйшлі да высновы, што змяненне клімату не было рухаючай сілай эвалюцыі чалавека, як мяркуюць многія спецыялісты. Узнікненне старажытных людзей, паводле спецыялістаў, магло адбыцца выпадкова.

Артыкул навукоўцаў апублікаваны ў часопісе Paleobiology. Скарочана пра яго паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце Phys.org, піша lenta.ru.

Род Homo, да якога належыць сучасны чалавек, паўстаў 2,5-2,8 мільёна гадоў таму, калі адбылася ўспышка відаўтварэння. Лічыцца, што гэта стала магчымым дзякуючы глабальнай змене клімату. Пры гэтым знікалі адны месцы пражывання і з'яўляліся іншыя, што правакавалі ўзнікненне новых відаў. Аднак амерыканскія навукоўцы змадэлявалі эвалюцыйнае развіццё жыцця на Зямлі без ўплыву вонкавых фактараў.

Аказалася, што ў працэсе эвалюцыі ўспышкі відаўтварэння могуць адбывацца выпадкова. Пры гэтым па маштабах яны параўнальныя з той, што прывяла да з'яўлення чалавека. На думку даследчыкаў, гэта паказвае на тое, што род Homo мог паўстаць без удзелу кліматычных зменаў.

Навукоўцы лічаць, што будучыя даследаванні павінны дапамагчы вызначыць дакладныя прычыны ўзнікнення пэўных чалавечых рысаў, напрыклад, вялікага мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0