ESA/Hubble & NASA

ESA/Hubble & NASA

У апошнія гады навукоўцы пачалі заўважаць, што многія невялікія і карлікавыя галактыкі паводзяць сябе зусім не так, як прадказваюць тэорыі іх уладкавання, якія ўлічваюць існаванне гэтай загадкавай субстанцыі.

Да прыкладу, замеры хуткасці руху зорак у такіх галактыках паказваюць, што цёмная матэрыя размеркаваная па іх практычна раўнамерна, а не канцэнтруецца вакол ядра такіх «зорных сем'яў», як гэта павінна быць.

Гэты факт многія касмалогіі сёння звязваюць з яшчэ адной загадкай — тым, што карлікавых галактык амаль у два разы менш, чым прадказвае тэорыя нараджэння Сусвету, і лічаць яго намёкам на тое, што цёмная матэрыя можа выглядаць зусім не так, як лічылі раней астраномы і фізікі.

Па гэтай прычыне навуковая каманда «Хабла» і іншыя навукоўцы ўжо некалькі гадоў назіраюць за найбліжэйшымі да нас карлікавымі галактыкамі, спрабуючы зразумець, што прымусіла цёмную матэрыю размеркавацца па іх гэтакім незвычайным чынам.

Суседнім і самым зручным аб'ектам для вядзення такіх назіранняў з'яўляецца карлікавая спіральная галактыка NGC 5949, якая месціцца ў сузор'і Дракона на адлегласці ў прыкладна 45 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі.

Дзякуючы яе высокай яркасці і блізкай адлегласці да Млечнага Шляху, яна была адкрыта яшчэ ў пачатку 19 стагоддзя знакамітым брытанскім астраномам Уільямам Гершэлям. Зараз навукоўцы спрабуюць выкарыстоўваць яе здымкі для пошуку адказаў на дзве галоўныя «цёмныя» загадкі Сусвету, ад вырашэння якіх залежыць пытанне аб самой сутнасці гэтай загадкавай формы матэрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?