VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт» пройдзе з 27 верасня па 16 кастрычніка ў Мінску. У праграме фестывалю — найлепшыя спектаклі сучаснага беларускага і замежнага тэатра і самыя гучныя імёны. Квіткі ўжо даступныя на сайце teart.by, а ў найбліжэйшы час паступяць у продаж у касы і на сайты bycard.by, kvitki.by, kupalauski.by.

У гэтым годе «ТэАрт» пакажа 19 пастановак разнастайных жанраў і формаў з 8 краін свету: Беларусі, Латвіі, Францыі, Германіі, Італіі, Расіі, Славеніі і Кыргызстана. Фестываль складаецца з трох секцый: міжнародная праграма, праграма «Беларусь Open» і «Школа ТэАрт», якая ўключае ў сябе лекцыі, сустрэчы з рэжысёрамі, майстар-класы і іншай адукацыйныя мерапрыемствы.

Фестываль пачнецца з міжнароднай праграмы

Адкрые «ТэАрт» сёлета камедыя без слоў «Жаніцьба» М.В. Гогаля ў пастаноўцы Сяргея Зямлянскага. Рэжысёр і харэограф, які прыязджаў на «ТэАрт» у 2014 годзе са спектаклем «Матчына поле», вядомы сваім унікальным тэатральным стылем пластычнай драмы, які спалучае ў сабе элементы драматычнага спектакля, танцавальнага тэатра і пантамімы. «Жаніцьба» — ужо другая праца рэжысёра ў Ліепайскім тэатры ў стылі wordless.

Харэаграфічны спектакль французскага танцора і харэографа, уладальніка мноства ўзнагарод Анжэла Прэльжакажа «Фрэска. Карціна на сцяне» працягне міжнародную праграму форуму. Пастаноўка па матывах кітайскага народнага падання, якое рэжысёр адаптуе да сучаснасці, захоўваючы пры гэтым дух і сімвалізм старажытнай гісторыі, пераносіць гледачоў у фантастычны свет усходніх казак.

2 і 3 кастрычніка адбудуцца паказы італьянскай пастаноўкі «Сёстры Макалуза» Эмы Дантэ, у якой рэжысёр звяртаецца да тэмы, што пранізвае ўсю яе творчасць, — традыцыі, сямейныя ўклады і асаблівасці жыцця сіцылійца. Спектакль удзельнічаў у праграмах французскага Авіньёнскага тэатральны фестывалю і фестывалю ім. А.П. Чэхаў у Маскве. 

6 кастрычніка ў рамках фестывалю мінскія гледачы ўбачаць «Іліяду» славенскага рэжысёр Ернея Лоры, якога беларускія гледачы ўзгадаюць па гучным спектаклі «Крэйзі Лакаматыў» «ТэАрта-2014». 

10 кастрычніка ў міжнароднай праграме «ТэАрта» — пастаноўка Уладзіміра Панкова «Дэман» па матывах аднайменнай паэмы і аповесці «Герой нашага часу» М.Ю. Лермантава. Рэжысёр-уладальнік «Залатой Маскі» і стваральнік творчага аб'яднання SounDrama паставіў «Дэмана» ў Дзяржаўным нацыянальным рускім тэатры драмы ім. Ч. Айтматава (Бішкек, Кыргызстан), злучыўшы ў ім этнічную музыку, рытуальныя танцы і пластычныя кампазіцыі на фоне рамантычнай паэзіі Лермантава.

Міжнародная праграма форуму завершыцца спектаклем нямецкага тэатральнага жаночага калектыву She She Pop «У шуфлядах». Мастацкі метад удзельніц творчага калектыву — уцягванне ўласных аўтабіяграфій і зварот да асабістага досведу ў пастаноўках — стварае асаблівы эксперыментальны тэатр. Пастаноўка «У шуфлядах» пабудаваная тым жа прынцыпе — удзельніц калектыву, народжаныя ў розных частках краіны — былых ФРГ і ГДР — «аб'ядноўвае» свая радзіма на сцэне і яны сумесна рэфлексуюць над уласным жыццёвым досведам.

Спектаклі тэатраў — лаўрэатаў і намінантаў найбуйнейшай расійскай тэатральнай прэміі «Залатая Маска» ў Мінску

Сапраўдным падарункам міжнароднай праграмы «ТэАрт» у гэтым годзе стане спектакль «Іваноў» маскоўскага Тэатра Нацый у рэжысуры Цімафея Кулябіна. Адзін з самых тонкіх і незвычайных рэжысёраў сучаснага расійскага тэатра пераасэнсоўвае першую чэхаўскую п'есу і інтэрпрэтуе яе на сучасны лад. Кулябінскі Іваноў не дваранін, а звычайны офісны работнік, які пакутуе ад крызісу сярэдняга ўзросту. Сапраўды зорны акцёрскі склад пастаноўкі — Чулпан Хаматава, Віктар Вяржбіцкі, Ігар Гордзін, Лізавета Баярская і народны артыст Расіі Яўген Міронаў у ролі Іванова — уразіць нават самую спрактыкаваную беларускую тэатральную публіку.

8 і 9 кастрычніка мінчукі ўбачаць самую незвычайную і эфектную пастаноўку «ТэАрт» гэтага года — спектакль Электратэатра «Станіслаўскі» аўтарства нямецкага рэжысёра, кампазітара і педагога Хайнера Гёбельса — «Макс Блэк, або 62 спосабы падперці галаву рукой». Гук, святло, агонь, электрычнасць і піратэхнічныя эфекты — такая ж важная частка спектакля, як і фрагменты з запісных кніжак вялікіх мысляроў у выкананні заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Панцялеева.

Паказы беларускага шоукейса «Беларусь Open» пройдуць з 13 па 16 кастрычніка

«Беларусь Open» — гэта куратарская праграма тэатральнага крытыка Людмілы Грамыка, якая сабрала найлепшыя беларускія тэатральныя пастаноўкі апошніх двух гадоў у адзін кейс. У гэтым годзе «Belarus Open» здзівіць гледачоў сваёй насычанасцю: за 4 дні будуць паказаны 11 пастановак з Мінска і рэгіёнаў Беларусі.

13 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі «Беларусь Open» адкрые «гістарычна недакладная камедыя» пра Францыска Скарыну — «Кар'ера Доктара Раўса» Віктара Марціновіча ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева. Сучасную беларускую драматургію таксама прэзентуе п'еса «Лондан» Максіма Дасько, якая атрымала Гран-пры конкурсу «Залатая Маска» ў 2015 годзе. Спектакль у рэжысуры Алены Сілуцінай пакажа трупа Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. У.І. Дуніна-Марцінкевіча 14 кастрычніка. Таксама 14 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі будзе паказана пастаноўка Монікі Дабраўлянскай «Гэта ўсё яна» па п'есе драматурга і рэжысёра Андрэя Іванова.

Варта адзначыць падборку спектакляў беларускага шоукейса, пастаўленых па класіцы рускай літаратуры. 14 кастрычніка спектакль «Рахманая» па матывах аднайменнай аповесці Дастаеўскага пакажа тэатр танца «Альтана». Рэжысёр Алена Медзякова і харэограф Ганна Корзік распавядаюць вядомую гісторыю цалкам па-новаму — мовай сучаснага танца і пластыкі пад несмяротную музыку П. Чайкоўскага, С. Рахманінава, Д. Шастаковіч і А. Шнітке. У той жа дзень Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр пакажа спектакль «Дзеці Ванюшына» паводле п'есы Сяргея Найдзёнава ў рэжысуры Вікторыі Лугавой. А 15 кастрычніка Гродзенскі абласны тэатр лялек прывязе ў Мінск чэхаўскую «Чайку» (найлепшы спектакль IX Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Гасціны двор» у Арэнбурзе) у пастаноўцы Алега Жугжды.

Беларуская літаратурная класіка таксама не засталася без увагі ў гэтым годзе. 15 кастрычніка Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа спектакль «Сіняя-сіняя» па матывах апавядання Уладзіміра Караткевіча, рэжысёр — Ігар Казакоў. А Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. Я. Коласа з Віцебска пакажа «Цень думкі нашай …» паводле твораў Францішка Аляхновіча ў рэжысуры Ніны Абухавай.

15 кастрычніка «Belarus Open» пакажа таксама новую працу Аляксандра Марчанкі — «Anti[gone]». Гэты дакументальны спектакль па матывах аднайменнай п'есы Сафокла балансуе на мяжы антычнай трагедыі і сучаснай дакументальнай драмы. Гледачы форуму знаёмыя з рэжысёрам па спектаклі «Опіум», паказаным у мінулым годзе на «ТэАрт» і прызнаным найлепшым беларускім спектаклем 2016 года па версіі тэатральных крытыкаў.

13 кастрычніка «Беларусь Open» прадставіць праграму беларускага перформанса penAtra(C)tion-VIII. Як і ў мінулым годзе, куратарамі праекта з'яўляюцца Павел Вайніцкі і Ілля Сін. Сярод удзельнікаў — самыя вядомыя беларускія перформеры: Віктар Пятроў, Сяргей Ждановіч, Канстанцін Мужаў, Вольга Рагавая, Юрась Барысевіч, Аляксандр Зайцаў, групы «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk» і «Механёры культуры».

Распачаўшыся камедыяй без слоў, форум «ТэАрт-2017», а разам з ім і беларуская праграма, закрыецца іншай камедыяй без слоў — «Пансіён «Бельведэр» — спектакль з лірычнымі разважаннямі аб далікатнасці і хуткаплыннасці жыцця, пастаўлены ў Беларускім дзяржаўны тэатры лялькі італьянскага акцёр і рэжысёра Матэа Сп'яцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0