Фота: facebook.com/ilya.talovyra
«Адбыўся выбух і ўзгаранне ўсяго, што знаходзілася побач. Добра, што ў офісе былі людзі, якія не далі пажару разысціся, але ў цэлым усё магло скончыцца вельмі блага», — пісаў тады Ілья. Варта адзначыць, што цяпер запіс чамусьці выдалены.
Яшчэ адзін выпадак адбыўся вясной гэтага года. Тады ў жыхара Мінска загарэўся тэлефон падчас зарадкі і мужчына атрымаў наймацнейшы апёк рукі.
Летась кампанія Samsung спыніла продажы смартфонаў новай мадэлі Galaxy Note 7 у сувязі са шматразова выяўленымі выпадкамі ўзгарання прылад пры зарадцы.
Чаму выбухоўваюць мабільныя прылады?
Той самы кампанент, які з’яўляецца найбольш небяспечным у мабільным тэлефоне, планшэце або ноўтбуку, і які мае ўласцівасць выбухоўваць з незайздроснай рэгулярнасцю — літый-іонны акумулятар.
Яго зарадка праходзіць па складаным алгарытме і заўсёды кіруецца спецыяльным мікракантролерам, які ўвесь час адсочвае тэмпературу і іншыя параметры батарэі. На яго эксплуатацыю і захоўванне таксама накладваецца маса абмежаванняў. Напрыклад, літый-іонныя акумулятары не трываюць глыбокага разраду, працы пры вельмі нізкіх адмоўных і вельмі высокіх тэмпературах. Таму практычна ўсе прылады з імі маюць адмысловыя кантролеры, якія адсочваюць працу і адключаюць акумулятар у выпадку перавышэння яго паказчыкамі крытычных значэнняў.
Літый-іонныя акумулятары маюць раздзяляльнік, які размяжоўвае адмоўны і станоўчы электроды. Нават пры самай малой дэфармацыі (напрыклад, калі тэлефон паваліўся на падлогу), гэты раздзяляльнік можа пашкодзіцца, што прывядзе да кароткага замыкання.
Часцей за ўсё выбухоўваюць неарыгінальныя акумулятары, якія трапляюць у тэлефон пасля таннага рэмонту. У такіх батарэях зрэдку трапляюцца мікраскапічныя металічныя часціцы, якія могуць уступіць у кантакт з элементамі акумулятара і таксама выклікаць кароткае замыканне.
Так выглядае акумулятар амаль у кожным сучасным смартфоне © Flickr / Kārlis Dambrāns
Часта тэлефоны ўзгараюцца падчас зарадкі, як у выпадку з Ільёй Талавырам. У гэтым выпадку звычайна мае месца перагрэў, які таксама выклікае каротае замыканне. І гэта звязана з выкарыстаннем неарыгінальных або падробных зарадных прыладаў, вырабленых не вытворцам дадзенага мабільнага тэлефону. Перагрэты акумулятар запускае рэакцыю, якая выклікае яшчэ большы скачок тэмпературы, што і прыводзіць да ўзгарання і выбуху.
Зменшыць імавернасць непажаданых няшчасных выпадкаў з мабільнымі прыладамі можна, выкарыстоўваючы толькі арыгінальныя кампаненты, вырабленыя вытворцам канкрэтнае прылады, а таксама звяртаючыся па рамонт да правераных службаў.