У Гродне на хаду загарэўся легкавы аўтамабіль. Надзвычайнае здарэнне адбылося каля 13.00 на мясцовым праездзе па вуліцы Ліможа ў Гродне непадалёк ад гарадской паліклінікі №6. Пасля гучнай ўспышкі, падобнай, па словах відавочцаў, да выбуху, полымя ахапіла легкавы «Сітраен», паведамляе s13.ru.
фота Алега Гилевского. Больш фота тут >>>
Кіроўца паспеў выбрацца з машыны і, паводле папярэдняй інфармацыі, не пацярпеў. Падаспелыя выратавальнікі патушылі полымя. Агнём легкавы аўтамабіль амаль цалкам знішчаны. Абставіны здарэння і прычына пажару высвятляюцца.