Прагноз надвор’я ў Беларусі на 30 жніўня — 1 верасьня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 30 жніўня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах дажджы, месцамі моцныя. Днём пераважна па ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 6—11, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, днём плюс 11—16°C, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да плюс 18°C.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу дождж, днём кароткачасовы дождж. Магчыма навальніца. Вецер паўночна‑заходні 6—11, раніцай і днём парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С, днём плюс 12—14°С.

31 жніўня па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор\’е. Па паўночна‑усходняй палове кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні, паўночны 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—9°C, днём плюс 11—17°C, па паўднёвым захадзе да плюс 19°C.

1 верасня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°C, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 15—20°C, па паўднёвым захадзе да плюс 22°C.

31 жніўня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 13—15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?